Здарэнне адбылося каля апоўначы 29 жніўня на перагоне «Уша-Маладзечна», паведамляе МУС.

Па папярэдняй інфармацыі, 18-гадовы жыхар Вілейшчыны пераходзіў чыгунку ў неўстаноўленым месцы. Машыніст экстрана затармазіў.

Пацярпелы трапіў у бальніцу з дыягназам чэрапна-мазгавая траўма цяжкой ступені.

• Текст доступен на языке: Русский