Ініцыятыўная група Маладзечна накіравала чатыры звароты з подпісамі жыхароў.

Кожны зварот падпісала каля 200 чалавек.

У звароце да старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага крыжа Людмілы Мусенковай жыхары папрасілі пракаментаваць незаконныя дзеянні сілавікоў 9-11 жніўня; якім чынам спрабавалі ўрэгуляваць сітуацыю, дзе парушалі правы чалавека; як дапамагалі пацярпелым ад дзеянняў сілавікоў.

У звароце да старшыні Маладзечанскай раённай арганізацыі Беларускага фонду міру Святланы Чыжыкавай пытаюцца, якім чынам арганізацыя абараняла жыхароў, да якіх прымянілі фізічны і маральны гвалт і якім чынам дапамагалі пацярпелым і затрыманым.

У звароце да старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага саюза жанчын Святланы Сарокі задаюць пытанні аб асабістым стаўленні да акцый жаночай салідарнасці, асабістым стаўленні да дзеянняў сілавых структур пасля выбараў і тым, якую дапамогу аказалі пацярпелым.

Зварот у бок дзяржаўнай «Маладзечанскай газеты» змяшчае патрабаванне забяспечыць свабоднае выяўленне розных меркаванняў і адлюстраванне падзей, якія адбываюцца ў краіне пасля 9 жніўня.

Чым займаецца маладзечанская ініцыятыўная група