СШ №3 у Вілейцы. Аляксей Зубель і Вера Пестрацова даюць першы званок.

Сёння свята Першага званка адбылося ў вілейскай сярэдняй школе №3. Сюды прыйшлі вучыцца два першыя класы – «А» і «Б». А два 11 класы ў гэтым навучальным годзе скончаць школу.

Калона гасцей рушыць на лінейку.

Сёлета ў 1 «А» класе – 24 вучні, у 1 «Б» – 17.

Вучні 11 класа.

– За лета наша школа засумавала па вам і кожнага з задавальненнем чакае, –  звярнуўся да вучняў дырэктар школы Мікалай Гіро.

Ён пажадаў калегам-настаўнікам прафесійных поспехаў, а бацькам – быць дарадцамі і памочнікамі сваіх дзяцей.

Дырэктар школы Мікалай Гіро ўзнагароджавае свайго намесніка Валянціну Рагоўскую.

Дырэктар школы ўзнагародзіў свайго намесніка Валянціну Рагоўскую. Валянціна Эдуардаўна паспяхова паўдзельнічала ў конкусе. За гэта школа атрымала сорак тысяч рублёў. За іх памянялі аконныя рамы.

Таццяна Цітуленка ўзнагароджвае Мікалая Гіро за актыўны ўдзел школы ў экалагічным конкурсе.

Актрымаў узнагароду і сам дырэктар школы. Старшыня ГА «ЗОВіК», начальнік аддзела занятасці Вілейскага райвыканкама Таццяна Цітуленка ў асобе дырэктара ўзнагародзіла школу за актыўны ўдзел у экалагічным конкурсе. Падарункі ад яе атрымалі і некаторыя работнікі школы.

Мікалай Гіро ўзнагароджвае Льва Каркотку.

Першакласніцы.

Слова – 11 класу.
Ключык ад ведаў.
У школу.

Фота аўтара.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский