На пляцоўцы, дзе павінна з’явіцца пачатковая школа-садок ва Усходнім мікрараёне ў Маладзечне, пачаліся работы.

На ўчастак завезлі бетонныя пліты. Будучую будоўлю абгароджваюць. Часам на ўчастку з’яўляецца тэхніка.

Нагадаем, што будынак садка-пачатковай школы на 471 месца плануюць здаць да верасня 2021 года. У новым вучэбна-педагагічным комплексе будзе 150 месцаў для дашкольнікаў і 321 – для малодшых школьнікаў.

Будоўлю планавалі пачаць у маі 2020.