Каля касцёла ў Маладзечне 2 верасня прайшла акцыя салідарнасці ў падтрымку арцыбіскупа Кандрусевіча.

Па большай частцы сабраліся жанчыны, у некаторых у руках быў партрэт арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Нагадаем, Кандрусевіча не ўпусцілі ў Беларусь, калі ён вяртаўся з Польшчы, хоць і з’яўляецца грамадзянінам Беларусі.

У чарговы раз не абышлося без супрацоўнікаў міліцыі. Яны прайшліся каля ланцуга людзей. Адзін з мегафонам заявіў, што мерапрыемства несанкцыянаванае, а дзеянні грамадзян незаконныя і прасіў разысціся. Людзі казалі, што чакаюць пачатку імшы.

Яшчэ адзін з супрацоўнікаў здымаў людзей на камеру.

Акцыя доўжылася прыкладна паўгадзіны. Пасля пачалася імша ў касцёле.

Фота Настассі УТКІНАЙ.