Фота Аксаны Ярашонак.

1 верасня сем маладзечанцаў паведамілі ў РАУС пра крадзеж грошай з банкаўскіх карт. Жыхары райцэнтра агулам страцілі без малога 11,5 тысяч беларускіх рублёў. Заяўнікі альбо пераходзілі па спасылках ад пакупнікоў і з іх банкаўскіх карт знікалі грошы, альбо пасля званкоў нібыта супрацоўнікаў банкаў з рахунку спісваліся немалыя сумы.

32-гадовы маладзечанец пазбавіўся 60 рублёў. Праз вядомую гандлёвую інтэрнэт-пляцоўку мужчына прадаваў аптычны прыцэл для страйкбола. У мэсэнджар яму патэлефанаваў невядомы ўкраінскі абанент, які сказаў, што гатовы набыць тавар. Ілжэ-пакупнік даслаў маладзечанцу спасылку нібыта на сайт Еўрапошты, дзе пасля ўвядзення рэквізітаў банкаўскай карты на рахунак будзе пералічаная аплата за куплю і аформленая дастаўка. Мужчына, прытрымліваючыся інструкцыі паведаміў асабістыя дадзеныя і страціў свае зберажэнні.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што сайт з’яўляецца фішынгавым. Як толькі карыстальнік ўводзіць рэквізіты, зламыснікам становяцца даступныя яго фінансы. Цяперашні па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Шэсць жыхароў Маладзечна 1 верасня паверылі ілжэсупрацоўнікам «Беларусбанка». Схема ўжо папулярная, але на яе ўсё ж трапляюцца  грамадзяне, у прыватнасці, пенсіянеры. Так, жаночы голас паведаміў 65-гадовай гараджанцы пра спробу ажыццявіць перавод 250 рублёў. Калі аказалася, што ў жанчыны карта іншай фінансавай установы, ашуканцы перайгралі сцэнар, сказаўшы, што названую суму хочуць незаконна Перавесці з яе карткі на рахунак кліента «Беларусбанка». Напалохаўшы пенсіянерку, што трэба абараніць грошы на дэпазітнай карце, невядомыя сказалі чакаць званка ад спецыяліста таго банка, паслугамі якога яна карыстаецца.

Тут жа на сувязь выйшаў махляр, якому для вырашэння праблем жанчына паведаміла рэквізіты і паролі. Ужо праз некалькі хвілін, выканаўшы шэраг аперацый, злачынец спісаў з карткі ўвесь грашовы запас – сем тысяч рублёў.

Падчас мерапрыемстваў аператыўнікі высветлілі, што званкі пацярпелай паступалі з тэрыторыі Літвы, Латвіі. Цяпер асобы зламыснікаў высвятляюцца.

Іншая даверлівая пенсіянерка таксама аддала аферыстам назапашаную за гады пенсію. Па словах жанчыны, дыялогу з уяўнай банкірка папярэднічала SMS: «магчымы крадзеж грошай». Пасля ёй патэлефанавала невядомая дзяўчына, прадставіўшыся банкаўскім работнікам, і пацвердзіла ашуканскія дзеянні з карт-рахункам, для прадухілення якіх неабходная канфідэнцыйная інфармацыя. Пасля тэлефоннай размовыдзяўчына знікла. А з карткі знікла каля дзвюх тысяч рублёў.

Міліцыя заклікае праяўляць пільнасць у зносінах з незнаёмцамі і ні пад якімі падставамі не паведамляць дадзеныя сваіх банкаўскіх карт, нумары, названыя на адваротным баку і сакрэтныя коды, якія прыходзяць у СМС. Сапраўдныя супрацоўнікі банкаў не стануць па тэлефоне высвятляць канфідэнцыйную інфармацыю.

• Текст доступен на языке: Русский