Ілюстрацыйнае фота wikipedia.org.

Аварыя здарылася 2 верасня, каля 22.40, на 71-кіламетры трасы Р-58 «Мінск-Калачы-Мядзел», каля вёскі Абадоўцы Ільянскага сельсавета. Пацярпеў 42-гадовы матацыкліст.

– Кіроўца, жахар Ваўкавыска, на матацыкле «Мінск» ехаў з Крывічоў у накірунку сталіцы. Раптоўна з правага боку на дарогу выбегла казуля, з якой сутыкнуўся матацыкл. Ад сутыкнення жывёла загінула, а матацыкл перакуліўся, – расказаў карэспандэнту начальнік АДАІ Вілейкі Руслан Скварцоў.

Па яго словах, кіроўцу з пашкоджаннямі даставілі ў Вілейскую ЦРБ, дзе медыкі аказалі яму дапамогу.

• Текст доступен на языке: Русский