Затрыманне. Фота gpk.gov.by.

31 жніўня ў Пастаўскім раёне ў непасрэднай блізкасці ад мяжы смаргонскія памежнікі затрымалі невядомага мужчыну, паведамляе сайт Дзяржпагранкамітэта.

Ім аказаўся 31-гадовы грамадзянін Ірака, які прызнаўся, што збіраўся незаконна трапіць у Літву. На таксі ён прыехаў у населены пункт Сабалькі , размешчаны ў пяцістах метрах ад мяжы і далей збіраўся яе парушыць.

У дачыненні да парушальніка пачалі адміністрацыйны працэс паводле артыкула 23.29, 23.30 (незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, парушэнне памежнага рэжыму) КаАП Рэспублікі Беларусь. Яму выпісалі штраф у памеры 20 базавых велічынь – 540 рублёў. Пасля завяршэння разбору мужчыну дэпартуюць з Беларусі на пцяь гадоў.

• Текст доступен на языке: Русский