Фота з архіва “РГ”. Падчас кірмаша вакансій у Вілейцы.

Пра гэта паведаміла начальнік Цэнтра занятасці Таццяна Цітуленка.

– Дні адчыненых дзвярэй да пандэміі мы ладзілі рэгулярна, не радзей, чым раз на месяц. Ад красавіка з-за пандэміі дзён адчыненых дзвярэй у нас не было, – расказала Таццяна Чаславаўна.

На дзень адчыненых дзвярэй запрашаюць тых, хто хоча атрымаць інфармацыю, больш шырокую, чым на сайце Цэнтра. Спецыялісты раскажуць пра паслугі Цэнтра занятасці і вакансіі, дадуць кансультацыі.

Дзень адчыненых двярэй пройдзе 9 верасня ад 11.00 да 13.00 ва Упраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, па адрасе: вуліца Партызанская, 44, кабінет 2.

• Текст доступен на языке: Русский