Фота euroradio.fm.

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Маладзечанскім раёне нагадвае, што апошні дзень выплаты зямельнага падатку і падатку на нерухомасць, арэнднай платы за зямлю – 16 лістапада бягучага года.

Да гэтага часу трэба заплаціць падатак уладальнікам індывідуальных домаўладанняў, двух і больш жылых памяшканняў у шматкватэрных і блакіраваных дамах, надворных пабудоў, гаражоў, іншых будынкаў, машынамесцаў, зямельных участкаў, прынятых у спадчыну, аддадзеных ва ўласнасць, пажыццёвае спадчыннае валоданне альбо карыстанне, у арэнду. Выключэнне робіцца для асоб, якія маюць права на льготу.

Сумы падаткаў, добраахвотна нявыплачаныя ў бюджэт, спаганяюцца прымусова. За кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі налічваецца пеня. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць, звярнуўшыся ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па месцы знаходжання маёмасці.

ІМПЗ па Маладзечанскім раёне звяртае ўвагу, што плаціць падаткі можна ўжо цяпер, не чакаючы ўстаноўленага тэрміну і любым зручным для плацельшчыка спосабам:

  • шляхам унясення належных сум падатку наяўнымі грашыма ў банк альбо аператару паштовай сувязі;
  • праз інтэрнэт-банкінг;
  • праз электронны сэрвіс «Асабісты кабінет фізічнай асобы»;
  • праз інфакіёскі.

• Текст доступен на языке: Русский