Фота doc-tv.ru.

3 верасня ў 15.22 выратавальнікам паведамілі пра тое, што ў лесе, паблізу вёскі Грыбкі  Крывицкага сельсавета, заблукаў мужчына.

Яго шукалі работнікі РАНС і РАУС. Як стала вядома, у гэты ж дзень мужчына пайшоў у лес у ягады і заблукаў. Сувязь з мужчынам падтрымлівалі па мабільніку.

У 16.12 мужчына выйшаў на сігнал гучнай прылады аварыйна-выратавальнага аўтамабіля. У медыцынскай дапамозе ён не меў патрэбы.

• Текст доступен на языке: Русский