Фота vogazeta.ru.

Загадчыца аддзела гігіены дзяцей і падлеткаў Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Малахава распавяла пра асаблівасці арганізацыі харчавання дзяцей у школах ва ўмовах COVID-19, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– У гэтым годзе распрацаваныя і зацверджаныя міністрамі аховы здароўя і адукацыі метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўмовах распаўсюджвання COVID-19. Рэкамендацыі даведзены да ведама ўсіх устаноў адукацыі і зацікаўленых ведамстваў. Там, вядома, ёсць і патрабаванні да аб’ектаў харчавання, – распавяла Ала Малахава.

Паводле яе слоў, кожную раніцу ўсе работнікі, звязаныя з арганізацыяй харчавання вучняў, павінны вымяраць тэмпературу і занасіць гэтыя звесткі ў журнал здароўя. Абавязкова нашэнне масак і пальчатак дзяжурнымі дзецьмі па сталовай і работнікамі пры раздачы ежы.

Абавязковае наведванне сталовай дзецьмі па скальзячаму графіку, каб было іх максімальнае раз’яднанне. Адлегласць паміж сталамі павінна быць не менш за паўтара метра, адлегласць паміж дзецьмі – не менш за метр пры рассаджванні. Уведзеныя дадатковыя меры па ўборцы памяшканняў, праветрыванні, дэзінфекцыі.

– Натуральна, прадугледжаная своечасовая ізаляцыя хворага або з падазрэннем на захворванне як работніка, так і навучэнца , – дадала загадчык аддзела.

• Текст доступен на языке: Русский