Маладзечанскія следчыя праводзяць праверку па факце смерці 61-гадовага жыхара Радашкавічаў.

Як расказаў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Ілля Басько, труп мужчыны знайшоў грыбнік у маленькай лясной рэчцы каля Радашкавічаў 1 верасня.

На месца выязджала следча-аператыўная група. Прыкмет гвалтоўнай смерці не было. Па факце прызначаныя экспертызы.

Па словах Іллі Басько, знойдзены мужчына сышоў з дома 16 жніўня. Сваякі заявілі пра яго знікненне.

– Па словах родных, з-за хваробы мужчына дрэнна арыентаваўся ў прасторы. І ўжо былі выпадкі, калі ён сыходзіў з дома, – адзначыў афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта.

• Текст доступен на языке: Русский