Фота svoboda.org

Сайт МУС перастаў працаваць увечары, 3 верасня. Не працуе ён і сёння.

Як паведаміла «Наша Ніва», гэта звязана з хакерскай атакай –

невядомыя ўзламалі сайт і змянілі спіс асоб, якiя адшукваюцца: размясцілі на сайце ведамства аб’явы аб вышуку прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і міністра ўнутраных спраў Юрыя Караева.

Пасля гэтага доступ на рэсурс быў заблакаваны.

РБК піша – згодна з апублікаваных скрыншотам, у аб’явах гаворыцца, што Лукашэнка і Караеў «абвінавачваюцца ў ваенных злачынствах супраць беларускага народа».

Прэс-сакратар МУС Беларусі Вольга Чемоданова, каментуючы РІА «Навіны» гэтую сітуацыю, заявіла, што ў ведамстве высвятляюць прычыны таго, што адбылося. «Разбіраемся», – сказала яна.