На Вілейскім вадасховішчы. Фота Аксаны Ярашонак.

У жніўні сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра склала + 18,6 ° С, што вышэй за кліматычную норму на 1,3ºС. Усе тры дэкады былі цёплымі. Цяплей было ў першай і трэцяй дэкадзе, сярэдняя тэмпература паветра якіх былі вышэй за норму на 1,6 і 1,8 ºС адпаведна, піша Белгідрамет.

Мінімальныя ўзроўні вады на асобных участках рэк басейнаў Нёмана, Віліі і Прыпяці наблізіліся да шматгадовых мінімумаў для жніўня.

У сярэднім па краіне адзначаўся дэфіцыт ападкаў: выпала 58,6 мм або 87% месячнай нормы. На асобных метэастанцыях зарэгістравана 1,5-2 месячных нормы ападкаў. На працягу месяца ападкі выпадалі вельмі нераўнамерна. У першай і другой дэкадзе жніўня назіраўся моцны дэфіцыт ападкаў: выпала 19% і 42% нормы адпаведна. У трэцяй дэкадзе отмечатлся лішак ўвільгатнення: выпала 208% дэкаднай нормы.