Кіроца "Фіата" не саступіў дарогу. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

ДТЗ адбылося сёння раніцай, каля 9.10. Абставіны здарэння расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза:

– Мікрааўтобус «Форд Транзіт», якім кіраваў 23-гадовы жыхара Маладзечна ехаў па вуліцы Савецкай у Палачанах у напрамку Валожына. На скрыжаванні з вуліцай Беразінскай з другараднай дарогі, з боку конефермы, злева па ходзе руху мікрааўтобуса, вылецеў «Фіят Брава». 24-гадовы кіроўца не саступіў права першачарговага праезду «Форду» і ўрэзаўся ў яго.

Цяпер праводзяць праверку здарэння. Кіроўцу «Фіята» забрала «хуткая».

Фотаздымкі забяспечаныя Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский