Фота з месца здарэння. Здымак mchs.gov.by.

Здарэнне адбылося днём 5 верасня, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У службу выратавання прыйшло паведамленне, што з кватэры дома па Чыгуначнай вуліцы ідзе дым.

Калі выратавальнікі прыехалі на месца, то высветлілі, што дым ідзе з вакна на другім паверсе. У пакоі на ложку знайшлі 49-гадовую жанчыну. Яе вывелі на свежае паветра. Медыцынскія работнікі агледзелі жанчыну і адпусцілі дадому, яна не пацярпела.

Эвакуяваць жыхароў не спатрэбілася. У выніку пажару пашкоджаны матрац.

Меркаваная прычына пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.