Фота Андрэя Рагінскага.

У нядзелю, 6 верасня, у Маладзечне прайшоў аматарскі турнір па міні-футболе.

Яго зладзілі ў памяць Мікіты Крыўцова.

Узялі ўдзел восем каманд з Маладзечна, у тым ліку каманды ФК «Маладзечна» і каманды фанатаў. А таксама: «Маладзечнамэбля», «Лакаматыў», «Old School», «Металург», «Аўтамабіліст», «Леон», якія гуляюць у чэмпіянаце горада. У фінале сустрэліся ФК «Маладзечна» і «Old School».

Без сенсацый перамогу атрымалі зялёна-белыя, але перадалі кубак камандзе фанатаў. Удзельнікі турніру сказалі шмат цёплых словаў у адрас Мікіты. Вырашылі зрабіць турнір штогодным, з расшырэннем геаграфіі ўдзельнікаў.

Фота Андрэя Рагінскага.

Лампадкі ў сметніцы. Фотаздымка няма. У Вілейцы знік народны мемарыял у памяць пра Мікіту Крыўцова

«Тата не змог глядзець, таму што твару не было». Што расказала бабуля Мікіты Крыўцова

У Маладзечне развітваюцца з Мікітам Крыўцовым (Фота, відэа)

Футбольная супольнасць ушанавала памяць Мікіты Крыўцова

Мікіту Крыўцова знайшлі мёртвым