Скрын-шот TUT.BY.

Смаргонец Аляксандр Паплаўскі ўчора ў Мінску скокнуў у ваду, каб яго не затрымалі сілавікі пасля Маршу Адзінства.

Затрыманні пачаліся, калі людзі сталі адыходзіць ад Палаца незалежнасці.

— Спачатку мы сталі ў сцэпку, нас было вельмі мала, чалавек 12. Бачу, што сілавікі рухаюцца на нас са шчытамі. Калі пачалі людзі бегчы — і мы таксама пабеглі. Потым мы заўважылі, што з другога боку — аўтазакі, — распавёў Аляксандр TUT.BY.

Аляксандр кажа, што людзі пабеглі ад сілавікоў у бок вады. Заўважылі катэр, два чалавекі забеглі на яго.

— Катэр пачаў адплываць. Нейки мужчына прыгнуў у ваду — яго выцягвалі. І я таксама прыгнуў, падплыў і мяне таксама выцягнулі. А далей я бачыў, як затрымлівалі тых, хто застаўся. Іх моцна штурхалі. Некаторыя таксама прыгалі ў ваду. У катэры нас было чатыры чалавекі. А ў вадзе я бачыў, можа, чалавек дзевяць — але не здзіўлюся, калі на самой справе іх было болей. Прыгалі, таму што разумелі – інакш затрымаюць.

Хлопец кажа, што даганялі пратэстуючых невядомыя ў цывільным і міліцыя – некалькі дзясяткаў чалавек. Уздоўж праспекта Пераможцаў стаялі аўтазакі.

У катэры ніякіх размоваў не вялі, тлумачыць Аляксандр, ён нават не зразумеў, што побач – супрацоўнікі АСВОД. Акалелы людзям далі плед і адвезлі на іншы бераг.

— Прайшоў нейкую адлегласць, мокры, да машыны. Папрасіў тэлефон, пазваніў сваёй дзяўчыне.

Аляксандр дадае, што абураецца сітуацыяй у краіне.

— Адбываюцца незаконнасць, хлусня і запужванне.