Сёння, 8 верасня, у Маладзечне прайшла акцыя ў падтрымку Марыі Калеснікавай.

Акцыя прайшла каля музыкальнага каледжа імя М.К. Агінскага ў 18 гадзін.

На акцыі сабралася некалькі дзясяткаў чалавек.

Жанчына трымае ў руках пашпарт.
Мужчыны вітаюць кіроўцаў, якія сігналяць.

Дзве міліцэйскія машыны дзяжурылі каля месца акцыі яшчэ перад яе пачаткам. Адна з міліцэйскіх машын з’ехала, а людзі неўзабаве сталі ў ланцуг насупраць Вялікага Гасцінца.

Тады да людзей пад’ехалі міліцыянеры на службовым аўто.

З машыны тройчы выходзіў міліцыянер з мегафонам і супрацоўнік у форме з відэакамерай. Міліцыянер з мегафонам казаў, што мерапрыемства несанкцыянаванае.

Нагадаем, што 7 верасня ў Кардынацыйнай рады знікла сувязь з Марыяй Калеснікавай. Пазней знікла сувязь з прэс-сакратаром рады Антонам Раднянковым і сакратаром рады Іванам Краўцовым. Сёння раніцай, 8 верасня, стала вядома, што Раднянкоў і Краўцоў перасяклі мяжу з Украінай. Лёс Калеснікавай да вечара быў невядомы, аднак адвакаты паведамлялі, што яна знаходзіцца затрыманая ў Беларусі.

Вечарам на прэсавай канферэнцыі Раднянкоў і Краўцоў паведамілі, што беларускія спецслужбы спрабавалі выслаць іх разам з Калеснікавай. Аднак Калеснікава спецыяльна парвала свой пашпарт, каб яе не прапусцілі праз граніцу, збегла з аўто, на якім яе планавалі вывезці ва Украіну, і пайшла ў бок беларускай мяжы.

Фота Настассі УТКІНАЙ.