Фота delo.ua.

У мэтах прыняцця дадатковых мер па спыненні парушэнняў хуткасных рэжымаў, прафілактыкі, папярэджання і зніжэння цяжару ДТЗ па прычыне перавышэння хуткасных рэжымаў, Дзяржаўтаінспекцыя Маладзечна ад 8 па 13 верасня праводзіць абласную прафілактычную акцыю «Хуткасць».

У ходзе дадзеных мерапрыемстваў міліцыянеры арганізуюць узмоцнены нагляд за дарожным рухам з ужываннем галоснага, сакрэтнага і змешанага кантролю за выкананнем удзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў ПДР і фотафіксацыі, фактаў парушэнняў хуткаснага рэжыму, правілаў абгону. З гэтай мэтай прымяняюцца аўтамабілі ДАІ грамадзянскай афарбоўкі, абсталяваныя прыборам «Бінар».

Дзяржаўтаінспекцыя папярэджвае, што ў перыяд акцыі «Хуткасць» да парушальнікаў-ліхачоў будуць прымяняцца самыя строгія меры адміністрацыйнага спагнання.

Аналіз аварыйнасці на Міншчыне сведчыць, што ўзровень дарожна-транспартнага траўматызму, звязаны з перавышэннем  хуткасці, застаецца па-ранейшаму даволі высокім.

У Маладзечанскім раёне ад пачатку года ўчынена 37 ДТЗ, у якіх 4 чалавекі загінула, 45 атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці. Тры ДТЗ адбылося па віне нецвярозых кіроўцаў.

Да ведама парушальнікаў

Згодна з ст.18.13 КаАП Рэспублікі Беларусь, за перавышэнне хуткасці ад 10 да 20 км/г штраф складзе 27 рублёў, ад 20 да 30 км/г – 27-81 рубель, 30 і больш км/г – ад 81 да 270 рублёў. За паўторнае на працягу года парушэнне дадзенага характару у адносінах да вадзіцеляў ўжываецца максімальнае адміністрацыйнае ўздзеянне – пазбаўленне пасведчання кіроўцы тэрмінам да аднаго года.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў да разважлівасці, адказнасці і выканання ПДР. Не падвяргайце сваё жыццё, а таксама жыццё навакольных небяспецы. Памятаеце, што спакойнае, ўважлівае, культурнае кіраванне аўтамабілем і пастаянны кантроль за дарожнай сітуацыяй забяспечаць шчаслівае прыбыццё да месца прызначэння.