У Мядзельскім раёне 6 верасня сутыкнуліся легкавы аўтамабіль і грузавы цягнік, паведамілі БЕЛТА у Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.

Паведамленне пра ДТЗ з удзелам легкавога аўтамабіля і грузавога цягніка «Маладзечна-Полацк» паступіла 6 верасня ў 02.55. ДТЗ адбылося на чыгуначным пераездзе каля аграгарадка Княгінін Мядзельскага раёна.

Як паведамілі ў МНС, пацярпелых у аварыі няма, чыгуначнае палатно не пашкоджанае.

– У 03.50 рух быў адноўлены. Затрымка руху пасажырскага цягніка «Віцебск-Мінск» склала 15 хвілін, грузавога цягніка, які з’яўляецца удзельнікаў ДТЗ, – 1 гадзiна 24 хвіліны, – праінфармавалі ў ведамстве.

• Текст доступен на языке: Русский