Фота coe.int.

Генеральны сакратар Савета Еўропы Марыя Пейчыновіч Бурыч зрабіла сёння заяву наконт парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.

«Савет Еўропы сур’ёзна занепакоены апошнімі пагрозамі правам чалавека ў Белароусі. Паведамленні аб пераследзе і ганенні ўдзельнікаў Каардынацыйнага савета выклікаюць крайнюю трывогу, гэтак жа, як і ўзнаўленне арыштаў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і звычайных удзельнікаў маніфестацый. Масавай запужванне грамадзян дзяржаўнымі службоўцамі або іншымі суб’ектамі абсалютна недапушчальнае і павінна быць спыненае. Працягненне падобнай незаконнай практыкі ўяўляе сабой відавочную рызыку абвастрэння і так складанай сітуацыі з непрадбачанымі наступствамі. Ёсць небяспека, што Беларусь скаціцца да беззаконня і палітычнага пераследу.

Ад імя Савета Еўропы я заклікаю кіраўніцтва Беларусі пакласці канец гэтым рэпрэсіўным падзеям. Няма іншага шляху, акрамя як весці справядлівы і адкрыты дыялог з грамадзянскай супольнасцю з мэтай неадкладнай падрыхтоўкі і правядзення неабходных рэформаў. Савет Еўропы па-ранейшаму гатовы прапанаваць сваю дапамогу ў гэтым пытанні.».