Ілюстрацыйнае фота nat-geo.ru.

7 верасня ў 22.44 маладзечанскім выратавальнікам паведамілі пра тое, што ў лесе, каля вёскі Шалыгі Хоўхлаўскага, заблукаў чалавек.

Устанавілі, што 64-гадовая пенсіянерка сышла ў лес, у грыбы, і заблукала. Сувязі з ёй не было.

Пошукі праводзілі работнікі МНС, лясгаса і супрацоўнікі РАУС. У 00.29 пенсіянерка выйшла з лесу на гукі сігнала аўтамабіля МНС. Медыцынская дапамога ёй не была патрэбная.