Фота belta.by.

З пытаннем, ці далучалі вілейскую міліцыю да працы на акцыях пратэсту ў Маладзечне 9 і 10 жніўня, да нас звярнуліся нашы чытачы.

Мы задалі гэтае пытанне начальніку Вілейскага РАУС Аляксандру Бяндасаву. Па яго словах, супрацоўнікі Вілейскага РАУС да працы на акцыях у Маладзечне 9 і 10 жніўня не далучаліся.

• Текст доступен на языке: Русский