Фота з архіва "РГ"

У Івянцы 10 верасня адчыняць дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці.

Установа разлічаная на 230 дзяцей, для якіх ўкамплектаваныя 11 груп у залежнасці ад узросту: дзве групы для малых ва ўзросце ад двух да трох гадоў, дзве – ад трох да чатырох гадоў, чатыры – ад чатырох да пяці гадоў, тры – ад пяці да шасці гадоў.

У садку ёсць басейн, фізкультурная, музычная і харэаграфічная залы.

Ва ўстанове будуць працаваць пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, сенсарны пакой, памяшканні для адаптацыйнай групы, лаунж-зона – месца для адпачынку і рэлаксацыі выхаванцаў.

Для педагогаў створаныя рэсурсныя цэнтры, інфармацыйна-метадычны цэнтр.

У двары ўстановы абсталяваныя гульнявыя пляцоўкі з верандамі і ценявымі падстрэшкамі, а таксама спецыяльныя пляцоўкі – агульная фізкультурная і для вывучэння Правілаў дарожнага руху.

Ва ўстанове будзе працаваць абсталяваны сучасным тэхналагічным абсталяваннем харчаблок і медыцынскі блок, паведамляюць у Галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

Цэнтр пабудаваны за кошт рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў.

• Текст доступен на языке: Русский