Сацыяльныя сеткі поўняцца паведамленнямі аб тым, што студэнты масава выходзяць з БРСМ. «Наша Ніва» звярнулася ў арганізацыю з пытаннем, дык колькі людзей ужо пакінулі яе шэрагі, на колькі масштабны працэс? 

У прэс-службе БРСМ «Нашай Ніве» паведамілі, што ад 20 жніўня з арганізацыі выйшла 1119 студэнтаў (станам на 8 верасня), што «складае неістотны працэнт» ад агульнай колькасці сяброў.

Тую агульную колькасць пры гэтым не называюць.

«У некаторых універсітэтах заявы на выхад падаюць людзі, якія ніколі ў арганізацыі не былі, пры гэтым ніякіх перашкодаў мы не робім: калі нехта выходзіць з арганізацыі ці прыходзіць у яе, то гэта яго асабістае права. У сыходзе людзей нічога страшнага не бачым, гэта натуральны працэс. Нам важна, каб чалавек удзельнічаў у арганізацыі згодна са сваімі перакананнямі. Цяпер з БРСМ не толькі сыходзяць, але і ўступаюць, толькі не робяць з гэтага паказальныя выступы для інтэрнэт-аўдыторыі», — сказалі ў арганізацыі.

• Текст доступен на языке: Русский