Фота pixabay.

Пра пажар у гаражы, у вёсцы Ізбіно, выратавальнікам паведамілі 8 верасня, каля 16.30.

Калі работнікі РАНС прыехалі на месца, убачылі, што блочны гараж гарыць знутры. У выніку агонь знішчыў аўтамабіль «Аўдзі». Па ўсёй плошчы абгарэў дах, расказала карэспандэнту інспектар сектара ўзаемадзеяння з грамадскасцю цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мінскага абласнога апраўлення МНС Дыяна Жалязняк.

Прычыну пажару высвятляюць.

 

• Текст доступен на языке: Русский