На месцы здарэння.

Учора, 8 верасня, у 16.30 у Навагрудскім раёне на аўтадарозе «Баранавічы-Навагрудак – Іўе» перакуліўся «ГАЗ».

51-гадовы жыхар Смаргоні не справіўся з кіраваннем і з’ехаў у левы па ходзе руху кювет, дзе перакуліўся. У выніку ДТЗ мужчыну з пераломам лапаткі і рэбраў даставілі для аказання медыцынскай дапамогі ў раённую бальніцу.

Пасля аказання дапамогі медыкаў ад далейшай шпіталізацыі мужчына адмовіўся.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

 

• Текст доступен на языке: Русский