АЭС. Фота Настассі Уткінай.

Вядучы інжынер па аналізе бяспекі аддзела надзейнасці і аналізу бяспекі ГП «Беларуская АЭС» Мікалай Карпенка сёння на прэс-канферэнцыі распавёў пра сістэму бяспекі станцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– Праект Беларускай АЭС і канцэпцыя бяспекі пабудаваныя такім чынам, каб выключыць разнастайныя аварыі. Калі мы гаворым пра цяжкія аварыі, трэба разумець, што іх верагоднасць вельмі малая. Абсталяванне, сістэмы бяспекі і кампаненты станцыі зводзяць да мінімуму верагоднасць іх узнікнення. Аднак у святле урокаў японскай АЭС «Фукусіма» мы да такіх сцэнарах таксама гатовыя, – сказаў Мікалай Карпенка.

Паводле яго слоў, рэалізуецца канцэпцыя глыбокаэшаланаванай абароны:

– На кожным узроўні мы маем тэхнічныя сродкі для барацьбы з аварыяй, на якім бы этапе развіцця яна ні была. На нашай станцыі забяспечанае надзейнае электрасілкаванне. Затапленне ў нас немагчымае. Сістэма цеплаадводу рэалізаваная па пасіўным прынцыпе. На БелАЭС ёсць такое ўнікальнае тэхнічнае рашэнне, як пастка расплаву. Таксама ў нас ёсць універсальныя інструкцыі, якія пакрываюць разнастайныя варыянты развіцця аварыйных падзей , – адзначыў вядучы інжынер