Фота elpais.com.

Як паведамілі ў аддзеле гандлю Маладзечанскага райвыканкама, сезон кірмашоў пачнецца ад суботы, 19 верасня, і працягненна да 1 лістапада. Гандляваць будуць кожныя выхадныя на некалькіх пляцоўках:

  • на Старым Месце – асноўная пляцоўка;
  • на вуліцы Ларына, каля СШ №9;
  • на вуліцы Прытыцкага, за домам №3;
  • на вуліцы Спаскай (тэрыторыя, прылеглая да гаражнага кааператыву №21);
  • на паркоўцы, што на скрыжаванні вуліц Міра і Будаўнікоў, побач з рэчавым рынкам.

Рэгіянальны кірмаш правядуць 26 верасня, ад 9.00 да 15.00на Старым Месце.

• Текст доступен на языке: Русский