Па прагнозах сіноптыкаў, да сярэдзіны наступнага тыдня захаваецца камфортнае сухое надвор’е.
У пятніцу, 11 верасня, дажджоў не абяцаюць. Ранішняя тэмпература +10 удзень павысіцца да +17. Прыкладна такая ж тэмпература будзе і ў суботу, 12 верасня.
У нядзелю, 13 верасня, стане крыху цяплей. Удзень паветра прагрэецца да +18-20. Прыкладна такое ж надвор’е будзе на наступным тыдні ў панядзелак і аўторак. Але ў гэтыя дні ўжо магчымы дождж.
• Текст доступен на языке: Русский