Фота Настассі УТКІНАЙ.

Аналіз стану аварыйнасці сведчыць аб павелічэнні рызыкі пешаходнага траўматызму восенню. Большую частку дарожна-транспартных здарэнняў ва ўказаны перыяд складаюць наезды на пешаходаў і враварыстаў, у тым ліку не пазначаных у цёмны час флікерамі. Асаблівую групу рызыкі складаюць нецвярозыя пешаходы і раварысты. Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе кіроўцам быць вельмі ўважлівымі за рулём пры пад’ездзе да пешаходных пераходаў.

У горадзе дастаткова шмат пешаходных пераходаў, але людзі ўсё роўна перабягаюць праезную частку, прымушаючы паток аўтамабіляў экстрана прытармажваць, пераходзяць на чырвоны колер святлафора. Ды і самі кіроўцы перыядычна паркуюцца на адным баку дарогі, а потым пераходзяць на іншую па праезнай часткі.

Усім пешым удзельнікам дарожнага руху неабходна памятаць, што Правілы абавязваюць іх рухацца па ходніках, пешаходных дарожках, і толькі пры іх адсутнасці – па узбочыне. Калі рух па узбочыне не магчымы, дазваляецца ісці па краі праезнай часткі і толькі насустрач транспарту, які рухаецца.

Раварыстам рухацца па праезнай частцы ў горадзе забаронена. А на пешаходным пераходзе ім неабходна ісці і весці роавар побач з сабой.

Згодна з пунктам 148 ПДР рух на ровары трэба ехаць па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці – па узбочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, не ствараючы перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці названых элементаў дарогі ці немагчымасці руху па іх дапускаецца рух веласіпедыстаў па праезнай частцы дарогі ў адзін шэраг не далей за метр ад яе правага краю.

Ровар павінен мець спраўную тармазную сістэму, рулявое кіраванне, быць абсталяваным спераду святловяртальнікі белага колеру, ззаду – чырвонага колеру. Пры руху ў цёмны час сутак на ровары спераду павінен быць уключаны ліхтар, які выпраменьвае белае святло, ззаду – ліхтар, выпраменьвальны чырвонае святло.

Паважаныя пешаходы, веласіпедысты! Выкарыстоўвайце святлоадбівальныя элементы і камізэлькі, а свой транспарт абсталёўвайце святловяртальнікі і ліхтарамі.

Згодна з артыкулам 18.23 КаАП Рэспублікі Беларусь за знаходжанне на праезнай часткі пешаходу ці веласіпедысту ў нецвярозым стане пагражае штраф ад трох да пяці базавых велічынь. Цвярозых парушальнікаў могуць папярэдзіць або накласці штраф ад адной да трох базавых.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі звяртаюцца да ўсіх удзельнікаў дарожнага руху з просьбай інфармаваць ДАІ пра нецвярозых грамадзян на дарозе, якія ўяўляюць небяспеку руху.

ДАІ рэкамендуе вадзіцелям не перавышаць хуткасць, вытрымліваць дыстанцыю і быць вельмі ўважлівымі, асабліва паблізу населеных пунктаў. У сваю чаргу, пешаходы павінны быць таксама ўважлівыя і асцярожныя пры пераходзе дарогі, асабліва па нерэгуляваных пешаходных пераходах.