Фота uz.utro.news.

У аддзелах эканомікі Ашмянскага і Смаргонскага райвыканкамаў мы даведаліся, калі правядуць восеньскія кірмашы ў гэтых гарадах.

Ашмяны

Традыцыйныя месцы для кірмашоў тут – плошча 17 Верасня і сквер на вуліцы Першамайскай.

Вялікі рэгіянальны кірмаш  у Ашмянах правядуць 18 кастрычніка. Плануюць не толькі гандаль, а яшчэ музычныя нумары і атракцыёны.

Раённыя кірмашы выхаднога дня будуць праходзіць увесь кастрычнік па суботах і нядзелях.

Смаргонь

Вялікі кірмаш «Шчодрай восені дары» ў Смаргоні правядуць 10 кастрычніка на вуліцы Якуба Коласа. Ад наступнага тыдня гатовыя да працы і наступныя пляцоўкі:

  • аўтастаянка па вуліцы Юбілейнай, 33;
  • тэрыторыя каля павільёна «Віёла» ў мікрараёне Карані;
  • пешаходная зона з вуліцы Гагарына на вуліцу Балыша;
  • тэрыторыя крамы «Кацюша» па вуліцы Перамогі, 4;
  • вуліца Якуба Коласа, двор каля крамы «Буронка»;
  • тэрыторыя крамы «Капеечка» па вуліцы Заходняй, 1.

Таксама на нашым сайце можна прачытаць пра кірмашы ў Маладзечне і Валожыне.

 

 

• Текст доступен на языке: Русский