Сёння ў сацыяльных сетках з’явіўся дакумент, у якім упраўленне адукацыі спорту і турызму Вілейскага райвыканкама ў тэрмін да 14 гадзін 11 верасня нібыта просіць школы прадставіць звесткі пра вучняў, што негатыўна выказваюцца пра сённяшнюю сітуацыю ў Беларусі.

Мы звярнуліся да начальніка ўпраўлення адукацыю, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама Аляксандра Пуцэйкі і спыталі, ці варта верыць у сапраўднасць гэтага дакумента.
– На дакуменце майго подпісу няма. Таму не трэба верыць гэтай паперы, – адказаў Аляксандр Часлававіч.
• Текст доступен на языке: Русский