Адна з мадэляў. Фота uomrik.gov.by.

Ад 1 жніўня па 1 верасня ў горадзе Ліма (Рэспубліка Перу, Паўднёвая Амерыка) адбылася Першая віртуальная міжнародная суднамадэльная выстава-конкурс, арганізаваная Нацыянальнай асацыяцыяй суднамадэльнага спорту Рэспублікі Перу. У выставе ўдзельнічала 270 мадэлістаў з 14 краін. Беларусь прадстаўлялі Віцебск і Маладзечна.

З 20 узнагарод, якімі былі адзначаны мадэлі беларускіх суднамадэлістаў, 17 заваявалі навучэнцы і педагогі Маладзечанскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі «Маладзік». Рыхтавалі навучэнцаў педагогі Аляксей Васільеў і Віталь Шахно.

Першыя месцы занялі навучэнцы Мацвей Зірукін  (мадэль падводнай лодкі «Альфа»), Аляксандр Чарняўскі (мадэль падводнай лодкі «Уладзімір Манамах»), Арцём Шахно (мадэль эсмінца «Настойлівы»), Данііл Кулеш (мадэль авіяносца «Адмірал Кузняцоў»).

Другія месцы ў Яўгена Быкава (мадэль баркаса «Баунці»), Данііла Куляша (мадэль тарпеднага катара «РТ-109»), Арцёма Шахно (мадэль тарпеднага катэра «S-100» і мадэль лінкора «Шарнхорст»),  Дзмітрыя Спірыдовіча (мадэль тарпеднага катара Г-5).

Трэція месцы ў Арцёма Шахно (мадэль тральшчыка «Т-1»), Аляксандра Чарняўскага (мадэль падводнай лодкі «Ю-19).

Педагогі Аляксей Васільеў і Віталь Шахно не толькі кіравалі навучэнцамі, а яшчэ і самі ўдзельнічалі ў конкурсе і атрымалі ўзнагароды.

За свае мадэлі Віталь Шахно атрымаў два першых, два другіх і адно трэцяе месца. Трэцяе месца – і ў Аляксейя Васільева, паведамляюць ва ўпраўленні адукацыі Маладзечанскага райвыканкама.

• Текст доступен на языке: Русский