У вілейцы. Фота belinvestbank.by.

Пра здарэнне карэспандэнту расказаў намеснік начальніка Вілейскага РАУС Мікалай Мягкоў:

– 8 верасня, каля 18.00, жыхар Вілейкі патэлефанаваў у міліцыю і паведаміў, што на прыпынку, каля дома 35, на вуліцы 17 Верасня, пры выхадзе з аўтобуса дзверы заціснулі руку яго цешчы. І аўтобус паехаў.

Па словах Мікалая Мягкова, у здарэнні разбіраліся работнікі ДАІ. Яны даведаліся, што жанчына была ў салоне аўтобуса з чатырохгадовай унучкай. Калі аўтобус спыніўся і адчыніліся дзверы, жанчына спярша высадзіла ўнучку, якую на прыпынку сустракаў бацька. А сама на некаторы час затрымалася ў салоне. У аўтобус ужо пачалі заходзіць іншыя пасажыры. Кіроўца ўбачыў у люстэрка, што ўсе людзі зайшлі, і пачаў зачыняць дзверы. У гэты момант жанчына пачала выходзіць з аўтобуса. Калі яна ўжо была на вуліцы, яе руку заціснула дзвярыма.

– У жанчыны ніякіх цялесных пашкоджанняў няма. Усё скончылася добра, – падсумаваў намеснік начальніка РАУС.

• Текст доступен на языке: Русский