Фота Аксаны Ярашонак.

У Беларусі 73 784 чалавека з станоўчым тэстам на COVID-19 з пачатку пандэміі, паведамляе Міністэрства аховы здароўя ў сваім телеграм-канале. Прырост – 193 новых інфіцыраваных за суткі.

На 11 верасня ачунялі і выпісаныя 72 369 пацыентаў (плюс 166 за апошнія суткі), у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 738 пацыентаў. Плюс шэсць за апошнія суткі.

• Текст доступен на языке: Русский