Фота astrakhanfm.ru.

Міністэрства аховы здароўя актуалізавала пералік краін, па прыездзе з якіх якіх трэба адбываць 14-дзённы каранцін.

З пераліку выключаны Узбекістан, гэта значыць, па вяртанні з яго не трэба адбываць 14-дзённы каранцін.

Аднак у пералік такіх краін уключаныя Іспанія, Чарнагорыя, Ізраіль, Андора і Мальта. Там на працягу апошніх 3-х тыдняў фіксуецца больш за 50 выпадкаў на 100 тысяч насельніцтва. Па-ранейшаму ў спіс такіх краін уваходзіць Украіна.

• Текст доступен на языке: Русский