Юры Алейнік - справа ў другім радзе. Скрын з відэа.

Павел Аракелян сабраў вядомых беларускіх музыкаў, грамадскіх і культурных дзеячаў, каб разам выканаць песню «Муры» ў джазавым варыянце. Спяваюць таксама электаманцёры, навуковыя супрацоўнікі, дактары, школьнікі і дашкольнік.

А яшчэ сярод выканаўцаў ёсць маладзечанец Юры Алейнік – брат Міколы Алейніка – хлопца, якога затрымалі на ланцугу салідарнасці ў Маладзечне 19 чэрвеня.

• Текст доступен на языке: Русский