Здарэнне адбылося сёння ўдзень у Маладзечне, на вуліцы Таміліна, расказала карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

Па яе словах, 39-гадовая маладзечанка прыпаркавала аўтамабіль на перадачы і пайшла ў краму. Ручным тормазам не скарысталася.

Калі каля 12.40 яна выйшла з крамы, убачыла, што на ранейшым месцы машыны няма. Дачка кіроўцы заўважыла, што аўтамабіль у нешта ўрэзаўся прыкладна за дзвесце метраў ад месца паркоўкі.

Аказалася, машна пашкодзіла металічную агароджу. ДАІ выклікалі прахожыя.

Фотаздымкі з месца здарэння забяспечаныя Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский