Фота 53news.ru.

4 і 5 верасня ў Гродне адбылася абласная спартакіяда школьнікаў па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2007 гадоў нараджэння.  Смаргонская СДзЮШАР таксама прыняла ўдзел у спаборніцтвах.

Трэцімі ў сваіх вагавых катэгорыях сталі Аляксандра Лукоўская, Кірыл Жабінскі, Яўген Гайдукевіч, другім – Арсень Захараў.

Золата – у Яны Нурчынскай. Яна стала першай, хто атрымаў месца ў зборнай Гродзенскай вобласці па дзюдо для ўдзелу ў Рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў, паведамляюць у Смаргонскім райвыканкаме.