На месцы здарэння. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Як расказала карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза, ДТЗ здарылся 12 верасня, каля 13.00, на дарозе «Ілья-Самалі-Маладзечна».

– 61-гадовы кіроўца, жыхар Маладзечна, на  «Сітраэне» ехаў па аўтадарозе ў бок Маладзечна з хуткасцю прыкладна 80 кіламетраў у гадзіну. На 12 кіламетры, на закругленні дарогі, з’ехаў у правы па ходзе руху кювет і наехаў на дрэва. У выніку аўтамабіль атрымаў механічныя пашкоджанні, расказала Дыяна Галуза.

У аўтамабілі на пярэднім пасажырскім сядзенні была 41-гадовая дачка кіроўцы прышпіленая рамянём бяспекі. Яна закрычала бацьку ў момант з’езду з дарогі але бацька не адрэагаваў.

Ззаду ў аўтамабілі сядзела 61-гадовая жонка кіроўцы. Пасля ДТЗ яна скардзілася на моцны боль у грудзях і на твары ў яе была гематома. Выклікалі хуткую дапамогу, якая павезла жанчыну ў Маладзечанскую ЦРБ на абследаванне.

Са слоў кіроўцы, ён мяркуе, што заснуў падчас кіравання аўто.

Фотаздымкі з месца здарэнняя забяспечаныя Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский