Фота Настассі Уткінай

Першая палова тыдня будзе яшчэ цёплай, піша Наша Ніва.

У аўторак ноччу +9 … + 15 ° С, днём +19 … + 24°С.

У сераду яшчэ цяплей, максімальная днём +22 … + 29°С.

У чацвер раніцай і днём кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер парывамі да 15-20 м/с. Днём ад +13°С па паўночным захадзе да + 27°С па паўднёвым усходзе краіны.

У пятніцу, 18 верасня, ноччу ўжо +3 … + 8°С, максімальная днём усяго +9 … + 15°С, па захадзе да +17 ° С.

У выходныя захаваецца халоднае надвор’е. 

• Текст доступен на языке: Русский