Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Беларусі, па дадзеных на 14 верасня, зарэгістравалі 74 360 чалавек з станоўчым тэстам на COVID-19. Такія дадзеныя прыводзіць Міністэрства аховы здароўя краіны.

За мінулыя суткі зарэгістравалі 187 новых выпадкаў захворвання COVID-19. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў ад пачатку эпідэміі склала 74 360. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 756 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў, з выяўленай інфекцыяй. За суткі – плюс шэсць.

Ачунялі і выпісаныя 72 609 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, гэта на 25 чалавек больш, чым на дзень раней.

Усяго праведзена за 1 мільён 661 тысяча 933 тэстаў.

• Текст доступен на языке: Русский