belnovosti.by

Як расказаў карэспандэнту часовы выканальнік абавязкаў начальніка АДАІ Вілейкі Генадзь Сяськоў, аварыя са смяротным зыходам здарылася 13 верасня, каля 21.20, на вуліцы Стаханаўскай, каля дома № 252.

– 20-гадовы жыхар Мінска ехаў на машыне «Форд Мандэа» па Стаханаўскай. Каля дома №252 ён наехаў на пешахода, які знаходзіўся ў яго паласе. Ён пераходзіў дарогу без флікера. Ад атрыманых траўмаў 47-гадовы мужчына памёр на месцы ДТЗ. Ён быў зарэгістраваны ў Мядзельскім раёне, – расказаў часовы выканальнік абавязкаў начальніка АДАІ.

• Текст доступен на языке: Русский