Зрарэнне адбылося 13 верасня, каля апоўначы, на другім кіламетры дарогі Рускае Сяло-Краснаполле.
Сутыкнуліся аўтамабіль «Фольксваген» і ровар. У выніку здарэння 36-гадовы мясцовы жыхар-раварыст атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні. Яго забралі ў бальніцу.
За рулём машыны быў 41-гадовы вясковец з Рускага Сяла. Завялі крымінальную справу, паведамляюць у Вілейскім РАУС.
• Текст доступен на языке: Русский