Фота 53news.ru.

На базе Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі адбыўся вочны тур абласнога інтэлектуальнага турніру «Алімпійскі ўрок». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел пяць лепшых каманд па выніках завочнага тура з Бярэзінскага, Маладзечанскага, Клецкага, Капыльскага і Нясвіжскага раёнаў.

Па выніках вочнага этапу ў камандным першынстве перамагла каманда Маладзечанскага раёна. Пераможцы атрымалі дыпломы, паведамляюць у Галоўным упраўленні адукацыі Мінаблвыканкама.

Турнір ўключаў у сябе тэставае заданне, якое складалася з 30 пытанняў па алімпійскім руху. Камандам трэба было выканаць яго за 30 хвілін.

• Текст доступен на языке: Русский