Здарэнне адбылося днямі ў адным з інтэрнатаў на вуліцы Будаўнікоў.Пра інцыдэнт праваахоўнікам паведаміў сам 14-гадовы падлетак.

Аднавіць карціну таго дня міліцыянерам дапамаглі ўдзельнікі сямейнага канфлікту і суседка, у якой ратаваліся маці і сын. Вярнуўшыся дадому пасля поўдня нецвярозым, 45-гадовы гаспадар раззлаваўся, што жонка не давала грошай на бутэльку. Паміж імі завязалася слоўная сварка, у якую увязаўся сын. Канфлікт хутка перарос у рукапрыкладства.

Быцька адштурхнуў юнака, затым схапіў яго ў дзвярным праёме абедзвюма рукамі за шыю і пагражаў забіць першым.

У той момант хлопец ўспрыняў пагрозу рэальна і баяўся за сваё жыццё. Вырвацца з рук бацькі дапамагла маці, пасля чаго ім удалося выбегчы з пакоя і схавацца ў суседкі. Каб уціхамірыць дэбашыра, апошняя была вымушана даць яму дзесяць рублёў. Калі маці і сын вярнуліся дамоў, убачылі разгромленую кватэру.

Бацька зноў пачаў прад’яўляць хлопцу розныя прэтэнзіі і абражаць яго. Падлетак патэлефанаваў у міліцыю. На месца сямейнага скандалу ў інтэрнат прыбылі міліцыянеры. Агрэсара праваахоўнікі затрымалі і даставілі ў райаддзел. Экспертыза  паказала 3,26 праміле алкаголю.

Склалі адміністрацыйны пратакол. Раней маладзечанец неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за бытавыя канфлікты і парушэнні ПДР, у тым ліку да крымінальнай. У нецвярозым стане ён сеў за руль аўтамабіля і, не справіўшыся з кіраваннем, з’ехаў у кювет. Тады ў выніку ДТЗ пасажыр атрымаў цялесныя пашкоджанні.

Як вядома, фігурант злоўжывае спіртным. Аб сямейных дэбошах яго жонка ў міліцыю паведамляе рэдка, мяркуючы, што з-за зваротаў у органы дзеці могуць апынуцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Цяпер па дадзеным факце праводзіцца праверка, расказалі ў РАУС Маладзечна.

• Текст доступен на языке: Русский