Уладзімір Зяленскі. Фота golos-ameriki.ru.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі лічыць, што ў выпадку адсутнасьці дыялогу паміж уладай і народам Беларусь можа атрымаць «нешта накшталт Майдану».

Пры гэтым украінскі прэзідэнт адзначыў, што не бачыць «сімвалічнага лідара», вакол якога людзі ў Беларусі маглі б згуртавацца.

Ён таксама заявіў, што «у любым выпадку падтрымлівае беларускі народ» і для яго важна, «каб беларусы самі вырашалі сваю будучыню».

• Текст доступен на языке: Русский